https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі талымі водамі падтопленыя 19 населеных пунктаў


У выніку актыўнага раставання снегу на тэрыторыі Беларусі падтоплена, паводле аператыўных звестак, 19 населеных пунктаў у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, паведамляе прэс-служба МНС.
Падтопленыя два адміністрацыйныя будынкі, 32 жылыя дамы, 30 падворкаў, шэсць гаспадарчых пабудоў і тры ўчасткі аўтамабільных дарог.

Для ліквідацыі наступстваў падтапленняў прыцягваліся 26 адзінак тэхнікі і 87 чалавек, з іх 19 адзінак тэхнікі і 59 работнікаў МНС. 

Пацярпелых няма, жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушанае. 

Больш за ўсё пацярпелі населеныя пункты Магілёўскай вобласці. Тут талымі водамі ў 10 населеных пунктах падтопленыя 21 падвал жылых дамоў, 22 падворкі, два падвалы адміністрацыйных будынкаў, а таксама тры ўчасткі аўтамабільных дарог у Магілёве па вуліцах Астроўскага, Сіманава, Грышына. Аднак рух транспарту пры гэтым не абмяжоўваўся. Для ліквідацыі наступстваў падтаплення ў вобласці былі прыцягнутыя 22 адзінкі тэхнікі і 56 чалавек. 

У Віцебскай вобласці былі падтопленыя два падворкі і чатыры падвалы жылых дамоў, у Гомельскай — чатыры прыватныя жылыя дамы, тры падворкі і чатыры гаспадарчыя пабудовы, у Мінскай — два прыватныя падворкі, падвал, дзве гаспадарчыя пабудовы. 

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2015
 
Дата публикации:02.02.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:977
 
Ключевые слова:
Наводнение Гомель Магілёў МЧС Мінск Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме