https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адкрыты дыялог Прэзідэнта Беларусі з журналістамі, які адбыўся 29 студзеня ў Мінску, паказаў, што Аляксандр Лукашэнка бачыць усе праблемы і не збіраецца іх скрываць


Такое меркаванне выказаў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па нацыянальнай бяспецы, член Пастаяннай камісіі па абароне і бяспецы ПА АДКБ Зыгмунд Валявач.
"Я, перш за ўсё, адзначыў бы карэктнасць і спакой Прэзідэнта ў час адказаў на вострыя пытанні. Было відаць, што кіраўнік дзяржавы адчувае сітуацыю, бачыць усе праблемы і не збіраецца іх скрываць, прапануе разбірацца і вырашаць гэтыя пытанні", - сказаў Зыгмунд Валявач.

Дэпутат таксама адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка нездарма спыняўся на пытанні нацыянальнай бяспекі. "Сёння гэта самае галоўнае для нас. Беларусь не прэтэндуе ні на якія землі, але бяспеку дзяржавы мы ўсе абавязуемся забяспечыць. У гэтым ключы важна адзначыць і пастаяннае развіццё Узброеных Сіл Беларусі. Прэзідэнт адзначыў, што спецыялісты вывучаюць ваенныя канфлікты, і на аснове гэтага праходзіць рэфармаванне арміі. Правільна, лепш вучыцца на чужых памылках", - лічыць ён.

Зыгмунд Валявач перакананы, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэсай у фармаце адкрытага дыялогу дэмакратызавала мерапрыемства: кожны мог задаць вострае пытанне і быць упэўненым у тым, што абавязкова атрымае на яго адказ. "Гэта была жывая размова, адкрытая дыскусія", - сказаў на заканчэнне дэпутат.

30 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1244
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Пресс-конференция Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме