https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць грамадзян Украіны, якія зарэгістравалі часовае знаходжанне ў Беларусі на тэрмін да 90 дзён, узрасла ў параўнанні з мінулым годам амаль на 100%


Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.
У параўнанні з 2013 годам амаль на 100% павялічылася колькасць грамадзян Украіны, якія зарэгістравалі часовае знаходжанне ў Беларусі тэрмінам да 90 сутак. Яна склала больш за 40 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, выступаючы 25 лістапада ў Жэневе на 105-й сесіі Савета Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ).

"Беларусь, як і абсалютная большасць краін — членаў МАМ, адкрытая да плённага міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы міграцыі і супрацьдзеяння негатыўным і сацыяльным з`явам, якія спадарожнічаюць ёй. Наша краіна імкнецца павялічваць свой уклад у забеспячэнне міжнароднай бяспекі, была і застаецца прыхільнай мэтам і задачам МАМ, а таксама арганізацыяй паслядоўнай палітыкі ў сферы выканання і абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў мігрантаў і бежанцаў", — заявіў Мельчанка. 

Ён канстатаваў, што міграцыйная сітуацыя ў Беларусі застаецца стабільнай і знаходзіцца пад кантролем дзяржавы. "Міграцыйнае сальда застаецца станоўчым на працягу апошніх дзесяці гадоў і мае тэндэнцыю да росту", — падкрэсліў намеснік міністра. 

26 лістапада адбылася сустрэча Мікалая Мельчанкі з генеральным дырэктарам МАМ Вільямам Свінгам. 

Прадстаўнік беларускага МУС высока ацаніў уклад МАМ у барацьбу з гандлем людзьмі і выказаў удзячнасць Свінгу за падтрымку беларускіх антытрафікінгавых ініцыятыў і нацыянальных мер па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, а таксама мінімізацыі яе сацыяльных наступстваў. 

У сваю чаргу еўрапейскі чыноўнік адзначыў выдатныя ўражанні ад візіту ў Беларусь у 2009 годзе, дасягненні краіны ў сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі, а таксама актыўнасць рэспублікі на міжнароднай арэне ў сферы антытрафікінгу. Кіраўнік МАМ падкрэсліў, што МУС з`яўляецца асноўным партнёрам арганізацыі ў Мінску. 

Апрача таго, падчас размовы Свінг звярнуў увагу на значны ўклад Беларусі ў аказанне дапамогі грамадзянам Украіны і выказаў гатоўнасць да працягу супрацоўніцтва, якое сёння знаходзіцца на дастаткова высокім узроўні.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2014
 
Дата публикации:26.11.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1456
 
Ключевые слова:
Украина Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме