Паводле яго слоў, калі ў 2011 годзе было асуджана 36,8 тыс. чалавек, то ў 2013-м — 29,3 тыс., а за сем месяцаў гэтага года — 16,4 тыс. чалавек.
Адным з механізмаў, задзейнічаных для скарачэння гэтай катэгорыі злачынных дзеянняў, прадстаўнік МУС назваў комплекс мер, скіраваных на зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць, у тым ліку звязаных з ухіленнем ад адбывання пакаранняў, на 2014—2015 гады. У ім прадугледжанае выкарыстанне новых нарматыўных актаў у працы крымінальна-выканаўчых інспекцый (КВІ). У прыватнасці распрацаваная інструкцыя аб парадку выканання пакаранняў і іншых мер крымінальнай адказнасці. Яе асноўная мэта — ўпарадкаваць пытанні, якія тычацца выканання пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй асуджаных ад грамадства. Акрамя таго, комплекс утрымлівае распрацоўкі, скіраваныя на рэалізацыю мер па агульнай і індывідуальнай прафілактыцы правапарушэнняў, замацаваных у новай рэдакцыі закона "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў".
Сяргей Нікель паведаміў, што ў бліжэйшай будучыні будзе ўведзена ў эксплуатацыю інавацыйная праграма "Ф6-КВІ". Гэта адзіная дзяржаўная база дазволіць больш якасна праводзіць кантрольныя і выхаваўчыя мерапрыемствы ў дачыненні да асуджаных, а таксама значна эканоміць час па афармленні розных дакументаў, якія рэгламентуюць гэтую дзейнасць, праводзіць адпаведныя выбаркі і справаздачы па гэтым кірунку. У канцы верасня — пачатку кастрычніка плануецца правесці навучальныя семінары для супрацоўнікаў КВІ краіны, дзе ім растлумачаць новыя формы і метады працы з асуджанымі, а таксама навучаць працы з новай электроннай базай.
Прадстаўнік МУС сказаў, што сёлета пад амністыю ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў трапіла прыблізна 15 тыс. асуджаных, траціна з іх стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях. "Вядома, рызыка вяртання амніставаных да ранейшага злачыннага жыцця ёсць заўсёды, аднак мы вельмі пільна сочым за гэтай катэгорыяй грамадзян. Пасля выхаду на волю яны не застаюцца па-за ўвагай . З імі праводзіцца мэтанакіраваная праца",— адзначыў Нікель.
Ён таксама паведаміў, што сёлета ўзгодненая ўся неабходная нарматыўна-прававая база па рэгламентаванні выкарыстання спецыяльных бранзалетаў для адсочвання месцазнаходжанне грамадзян, якія стаць на ўліку ў інспекцыях. Савет міністраў зацвердзіў іх пералік, а ў МУС прыняў пастанову аб іх выкарыстанні. У наступным годзе ў Міністэрстве ўнутраных спраў будзе разгледжанае пытанне аб магчымасці набыцця такога абсталявання.
Усяго на ўліку КВІ тэрытарыяльных органаў унутраных спраў знаходзяцца 84,2 тыс. асоб, якія маюць судзімасць.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2014