https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Янукевіч застанецца старшынём БНФ, Мілінкевіча падтрымаюць на прэзыдэнцкіх выбарах


На Зьезд вылучана больш за 200 дэлегатаў.
11 кастрычніка, у памяшканьні канцэртнай залі ДК (былы ДК «Сукно»), што на вуліцы Матусевіча, адбываецца справаздачна-выбарны зьезд партыі БНФ і грамадзкага аб`яднаньня "БНФ Адраджэньне". На яго вылучана больш за 200 дэлегатаў. 

На форуме абмяркоўваюць тры блёкі асноўных пытаньняў – справаздача цяперашняга кіраўніцтва і выбары новага; стратэгія і тактыка партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году; зьмены ў партыйную праграму. 

Партыя БНФ гатова падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах-2015 кандыдатуру Аляксандра Мілінкевіча

Большасьць дэлегатаў Зьезда Партыя БНФ выказалісь за тое, каб падтрымаць ў якасьці адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 году старшыню руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.

Вынікі галасаваньня атрымаліся наступнымі:

Аляксандр Мілінкевіч — 68 галасоў
Мікалай Статкевіч — 21
Алена Анісім — 20
Уладзімер Някляеў — 14
Анатоль Лябедзька — 1

Аляксей Янукевіч пераабраны старшынём Партыі БНФ

За яго прагаласавалі 113 дэлегатаў зьезду. За альтэрнатыўнага кандыдата на гэтую пасаду Васіля Раманава прагаласавалі 18 дэлегатаў.

Па нейкіх прычынах 23 дэлегата наагул не прынялі ўдзелу ў выбарах.

На пасаду старшыні Партыі БНФ вылучаныя два кандыдаты

На пасаду старшыні Партыі БНФ вылучаныя два кандыдаты — цяперашні старшыня Аляксей Янукевіч і актывіст з Гомеля Васіль Раманаў. 

Раманаў у сваім выступе заявіў, што ня мае добра распрацаванай праграмы і не спадзяецца на абраньне старшынёй, а вылучае сваю кандыдатуру для таго, каб пазначыць агульны тэарытычны кірунак у поглядах на дзейнасьць Партыі БНФ. Ён упэўнены, што першаснымі ў дзейнасьці партыі павінны быць пытаньні нацыянальныя, а не пытаньні дэмакратыі.

Зьезд БНФ прагаласаваў за ўзнаўленьне Міхалевіча насуперак Янукевічу

Зьезд Партыі БНФ прагаласаваў за аднаўленьня Алеся Міхалевіча ў складзе сябраў партыі. Гэта пытаньне выклікала на зьезде вялікія спрэчкі. 

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў: «Ён быў выключаны цалкам справядліва. Ён быў выключаны не за тое, што хацеў стаць старшынёй Партыі БНФ. У свой час я галасаваў за гэта рашэньне таму, што быў сьведкам яго антыпартыйнай дзейнасьці».

Янукевіч падкрэсьліў, што Міхалевіч неаднаразова ганьбіў Партыю БНФ у публічных выступах. Палітык выказаў меркаваньне, што сёньня «не ўсё чыста ў намерах Міхалевіча» і тут магчыма ёсьць нейкія «махінацыі».

Янукевіч зьвярнуў увагу на тое, што Міхалевіч не зьвяртаўся з пытаньнем аднаўленьня ў партыі загадзя і адкрыта.

Севярынец: «Зьвер імпэрыі зноў вылез са сваёй смярдзючай бярлогі»

Сустаршыня Беларускай хрысьціанскай дэмакратыі Павал Севярынец у вітальным слове да Зьезду ўзгадаў пра пагрозу з боку Расеі і неабходнасьць змагацца за сваю свабоду:

«Зьвер імпэрыі зноў вылез са свайго сьмярдзючага бярлога і разьдзірае Ўкраіну. Заўтра можа быць Беларусь і мы з вамі павінны рыхтавацца абараняць незалежнасьць.

Мы з вамі павінны рыхтавацца і тады калі Расея ўлезе з галавой у войны на сваіх ускраінах і сама трэсьне па швам, мы павінны хапацца за гэты гістарычны шанец да сапраўднай незалежнасьці. Воля ніколі не даецца лёгка, і Ўкраіна — таму прыклад. Але ў беларускім народзе ёсьць сілы, здольныя адклікнуцца на наш заклік да свабоды і незалежнасьці», — заявіў Севярынец. Палітык таксама ўзгадаў пра тое, што два дні таму на стадыёне ў Барысаве падчас матчу Беларусь-Украіна «тысячы і тысячы беларусаў сьпявалі „Купалінку“ і скандавалі вершы Купалы».

Някляеў патлумачыў, пры якіх абставінах ня будзе ўдзельнічаць у выбарах

У вітальным слове да Зьезду Партыі БНФ кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў заявіў, што адмаўляецца прэтэндаваць на ролю адзінага кандыдата на прэзыдэнта пры ўмове, што той чалавек, які пойдзе на выбары-2015, адкажа на пытаньне «што» — то бок, патлумачыць свой плян на прэзыдэнцкіх выбарах.

Някляеў зрабіў гэтую заяву ў сувязі з тым, што, паводле яго словаў, кожны палітык павінен асабіста нешта зрабіць, каб кансалідаваць апазыцыю напярэдадні выбараў-2015.

Паводле яго, сёньня ўстала пагроза таго, што дэмакратычныя сілы ня выйдуць на прэзыдэнцкія выбары з адзіным кандыдытам, таму што палітыкі ніяк ня могуць дамовіцца.

Ён таксама ўзгадаў, што раней прапанаваў вылучыць адзіным кандыдатам палітвязьня Міколая Статкевіча: «Вылучаецца Статкевіч і ў якасьці дублёра, калі ідзе нехта, хто будзе рэальна праводзіць выбарчую кампанію».

Мілінкевіч: У 2015 будзе вырашацца лёс Беларусі

У вітальным слове да Зьезду Партыі БНФ старшыня руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч выказаў заклапочанасьць тым, што апазыцыя ня можа кансалідавацца па простых пытаньнях і вызначыць мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году. Ён адзначыў, што сёньня на апазыцыі вялікая адказнасьць, таму што ў 2015 годзе будзе вырашацца лёс Беларусі.

***

Першапачаткова зьезд прызначаўся на 13 верасьня. Але правесьці яго своечасова не ўдалося – у арэндзе на розных падставах адмовілі два дзясяткі палацаў культуры і канфэрэнц-заляў у Менску. 

Радыё Свабода, 11 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:11.10.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1204
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси БНФ Оппозиция Алексей Янукевич
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме