https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня прыняў з дакладам дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева


На сустрэчы размова ішла аб дзейнасці сілавога блока краіны і праваахоўных органаў, работу якіх каардынуе дзяржсакратар Савета бяспекі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацнення дзейнасці дзяржсакратарыята Савета бяспекі. "Я ўжо неяк публічна гаварыў аб рабоце дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. Але гэта не значыць, што мы пагаварылі і не павінна быць руху ў плане паляпшэння і ўзмацнення якасці работы. Гэта ўжо сталая структура, якая існуе 20 гадоў, пара рухацца наперад больш рашуча, не баючыся прымаць нейкія больш прагрэсіўныя рашэнні, уносіць прапановы".

"Сілавы блок, праваахоўныя органы працуюць нармальна, грэх было б крыўдзіцца або крытыкаваць іх, але тым не менш негатыву таксама хапае", - лічыць Прэзідэнт.

Аляксандра Лукашэнку насцярожваюць некаторыя пытанні дысцыпліны, асабліва сярод афіцэрскага і нават генеральскага корпуса ў Міністэрстве абароны. "Такіх фактаў дастаткова, вы, напэўна, іх атрымліваеце. Хачу, каб яны гэта чулі: я гэта ведаю", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт закрануў таксама работу Камітэта дзяржбяспекі. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Пара нейкія новыя формы, метады работы не тое што вынаходзіць, а зыходзячы з уласнага вопыту браць на ўзбраенне".

Прэзідэнт рэзка крытыкаваў і выказаў прэтэнзіі да якасці работы закрытай, так званай урадавай, сувязі. "Гэта не справа, калі гаворыш з кіраўніком якой-небудзь дзяржавы, і нармальна пагаварыць немагчыма", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Размова ішла і аб некаторых іншых актуальных пытаннях. Прэзідэнт асабліва пацікавіўся сітуацыяй на беларуска-ўкраінскай граніцы: "У нас там сапраўды парадак ці ёсць нейкія праблемы?"

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў: "Беларускім пагранічнікам трэба дзейнічаць так, каб ніякіх абгрунтаваных прэтэнзій з боку Украіны да нас не было. Мы паабяцалі ім, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў, што мы вельмі прыстойна сябе паводзілі і паводзім. Нас ні Расія, ніхто не прасіў ускладняць абстаноўку на беларуска-ўкраінскай граніцы, ды і нам гэтага не патрэбна. У сувязі з гэтым хацелася б пачуць, якая там абстаноўка з улікам маіх указанняў. Мы гэтага не ўтойвалі - мы, вядома ж, пад асобы кантроль бяром гэту граніцу ў сувязі з падзеямі, што там адбываюцца". Кіраўнік дзяржавы лічыць, што беларускі бок павінен вырашаць усе ўзнікаючыя праблемы не ў парушэнне існуючых дамоўленасцей з украінскім бокам.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў пастаянна знаходзіўся на сувязі з кіраўніком украінскага пагранкамітэта. "Дарэчы, мы з Прэзідэнтам Парашэнкам аб гэтым дамовіліся - што ўсе службы, і сілавога блока, павінны пастаянна кантактаваць. Калі ёсць нейкія насцярожанасці, то здымаць іх, каб гэта не выходзіла наверх і, не дай бог, яшчэ ў грамадства, у СМІ, каб не было ў нас нават падставы для гэтага".

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб тым, што ўсе яго даручэнні адносна сітуацыі на беларуска-ўкраінскай граніцы няўхільна выконваюцца. У прыватнасці, наладжана ўзаемадзеянне і кантакты паміж усімі сілавымі ведамствамі дзвюх краін, пастаянна адбываецца абмен інфармацыяй. Дзяржпагранкамітэт ва ўзаемадзеянні з МУС і Міністэрствам абароны дакладна выконвае даручэнні Прэзідэнта Беларусі па ўзмацненні дзяржаўнай граніцы на паўднёвым напрамку.

Акрамя таго, Прэзідэнт пацікавіўся, як ідуць справы на беларуска-ўкраінскай граніцы ў сувязі з дазволам у летні сезон жыхарам прыгранічных украінскіх тэрыторый збіраць грыбы і ягады ў беларускіх лясах. Кіраўніку дзяржавы даложана, што Беларусь адкрыла сезонныя пункты пропуску для ўкраінскіх грамадзян, прыняўшы ўсе неабходныя меры бяспекі. Гэта сітуацыя знаходзіцца пад асобым кантролем - абстаноўка спакойная, нармальная.

18 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1171
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Граница Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме