Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, маладыя людзі мелі беларускія візы, аднак пропускаў у пагранічную зону ў іх не было. Сваё з`яўленне блізу мяжы іншаземцы растлумачылі турыстычнымі мэтамі. Аднак для чаго яны з сабой захапілі карту Германіі і іранска-нямецкі размоўнік, парушальнікі не змаглі растлумачыць.
Затрыманыя аформлены парушальнікамі пагранічнага рэжыму, праводзіцца разбор.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2014