https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент праект закона аб амністыі


Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка ўнёс на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праект закона "Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Паводле папярэдніх разлікаў МУС, пры рэалізацыі закона мяркуецца поўнасцю вызваліць ад пакарання прыкладна 2.730 чалавек, у дачыненні да прыкладна 5.500 чалавек будзе скарочаны тэрмін пакарання на год.

Дакумент падрыхтаваны з ініцыятывы Лукашэнкі. Мэтай распрацоўкі законапраекта "з`яўляецца забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці пры выкананні крымінальных санкцый шляхам прымянення да асуджаных, якія даказалі сваё выпраўленне, амністыі як вышэйшага праяўлення гуманізму з боку дзяржавы", паведамляе прэс-служба.

Зазначаецца, што з улікам папярэдняга вопыту правядзення амністый у Беларусі праектам закона прадугледжана вызваленне ад крымінальнай адказнасці і пакарання катэгорый асоб, якія ў найбольшай ступені заслугоўваюць паблажкі. Гэта, у прыватнасці, непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды, ветэраны баявых дзеянняў, грамадзяне, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Амністыі будуць падлягаць тыя са згаданых асоб, што ўчынілі злачынствы, якія не адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Асобныя катэгорыі асуджаных, якія не падлягаюць вызваленню ад адбывання пакарання поўнасцю, згодна з праектам закона вызваляюцца ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год.

Амністыя не будзе распаўсюджвацца на асоб, якія ўчынілі найбольш цяжкія злачынныя дзеянні, такія як наўмыснае забойства, згвалтаванне, гандаль людзьмі, стварэнне злачыннай арганізацыі, бандытызм, тэрарызм, а таксама якія не выканалі прадугледжаныя праектам закона ўмовы для вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання.

З 1991 года ў Беларусі было прынята 12 законаў аб амністыі. Кампаніі былі прымеркаваныя, у прыватнасці, да 50-годдзя, 60-годдзя, 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Апошняя амністыя праводзілася ў ліпені—студзені 2012 года. Пад яе трапілі 18.737 асуджаных.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2014
 
Дата публикации:21.04.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1490
 
Ключевые слова:
Амнистия 70 лет освобождения Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме