У Мінску з 30 верасня ўключаецца ацяпленне ў дзіцячых дашкольных установах, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках.
Рашэнне аб уключэнні ацяплення прынята Мінгарвыканкамам з улікам неспрыяльнага прагнозу надвор`я.
30 верасня 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА