Доля асоб старэй працаздольнага ўзросту ў краіне пастаянна расце. За 8 гадоў яна павялічылася з 23% да 24,6% і па прагнозах да 2020 года дасягне прыкладна 25%.
Да Дня пажылых людзей, які сёння адзначаецца ў Беларусі больш за 200 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання Мінска прадаставяць зніжкі ад 10 да 30%.
Канцэрты і акцыі да Дня пажылых людзей пройдуць сёння ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці. Арганізаваны сустрэчы прадстаўнікоў уладаў з пажылымі грамадзянамі. У тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзяленнях кругласутачнага знаходжання, дамах-інтэрнатах пройдуць урачыстыя вечары, канцэрты.
Звязда, 1 кастрычніка 2013