23 лістапада адкрылі першы помнік згушчонцы.
Адкрыццё кампазіцыі ва ўжо знаёмых бела-блакітных танах прысвечана 75-годдзю прадпрыемства.
Згушчонка, вырабленая на Рагачоўскім малочна-кансервавым камбінаце, з’яўляецца адным з галоўных брэндаў Беларусі на постсавецкай прасторы.
Сёлета камбінат збіраецца ўстанавіць рэкорд — выпусціць амаль 140 мільёнаў бляшчанак малочных кансерваў.
Звязда, 25 лістапада 2013