https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі будзе праведзена раптоўная праверка Узброеных Сіл


Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня, прымаючы з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мы ні ад каго не скрывалі, што нам у якісьці час давядзецца сур`ёзна праверыць нашы Узброеныя Сілы. Нават нягледзячы на тое, што (трэба аддаць належнае, і я ўжо аб гэтым гаварыў) за мінулы год Узброеныя Сілы былі на добрым узроўні і нямала зроблена міністрам. Але тым не менш недатыкальных у краіне няма. Мы павінны, асабліва людзей у пагонах, правяраць на прадмет гатоўнасці дзейнічаць у любой сітуацыі ў любы час", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што даручаў прапрацаваць прапановы па раптоўнай праверцы Узброеных Сіл і асобных часцей. "Гэта не павінна быць фармальным, гэта павінна быць вельмі сур`ёзна. Мы не для паказухі гэта робім, ды і грошай у нас няма, каб займацца паказухай", - адзначыў Прэзідэнт.

"Таму, зыходзячы з гэтых крытэрыяў, я хацеў бы пачуць, як і што мы будзем рабіць. Зразумела, гэта размова павінна быць закрытай, таму што гэта раптоўная праверка і ніхто ва Узброеных Сілах аб гэтым ведаць не павінен. Усе матэрыялы і рашэнні, якія будуць прыняты сёння і ў далейшым да праверкі, павінны мець абсалютна закрыты характар", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Мяжуеў далажыў кіраўніку дзяржавы аб плане раптоўнай праверкі Узброеных Сіл, падрыхтаваным у адпаведнасці з раней дадзенымі даручэннямі.

16 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1995
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Армия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме