https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выйдзе з "бруднай зоны" да 2090 года


На гэты час у рэспубліцы плошча забруджвання цэзіем-137 зменшылася практычна ўдвая пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Апошні населены пункт Беларусі выйдзе з зоны радыеактыўнага забруджвання да 2090 года, паведаміла намесніца дырэктара па навуковай рабоце Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава БДУ Марыя Гермянчук.

Кожныя пяць гадоў у Беларусі публікуецца спісак населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. У апошні раз – у 2021 годзе – ён уключаў больш за дзве тысячы гарадоў і вёсак, у якіх пражывае 945 тысяч чалавек. Аднак у параўнанні са спіскам 2016-га колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў "бруднай зоне", стала значна меншай.

"Для кожнага населенага пункта мы разлічылі год, калі ён з больш высокай зоны забруджвання пяройдзе ў больш нізкую і калі наогул выйдзе з зоны радыеактыўнага забруджвання. Наколькі я ўзгадваю, самы далёкі часавы арыенцір – гэта 2090 год", - цытуе Марыю Гермянчук БелТА.

Яна таксама адзначыла, што населеных пунктаў, якія павінны выйсці з "бруднай зоны" толькі да 2090 года, зусім няшмат – некалькі дзесяткаў. У асноўным беларускія вёскі і гарады перастануць знаходзіцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання да 2030-2040-х гадоў.

За мінулы з дня аварыі на ЧАЭС перыяд забруджаная радыенуклідамі тэрыторыя Беларусі скарацілася амаль у два разы – з 23 да 12,3% ад усёй тэрыторыі краіны. Гэта адбылося за кошт натуральнага радыеактыўнага распаду.

Аднак поўнасцю бяспечнай уся тэрыторыя Беларусі стане няхутка. Напрыклад, у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку назіраецца адваротная тэндэнцыя. Тут пры распадзе радыеактыўны плутоній-241 утварае новае высокатаксічнае рэчыва – амерыцый-241. Гэтая рэакцыя, паводле разлікаў эколагаў, будзе працягвацца яшчэ доўга – аж да 2056 года.

"Таму чакаць, што Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік у агляднай будучыні стане абсалютна чыстай тэрыторыяй і там можна будзе весці гаспадарку без абмежаванняў, не даводзіцца", - сказала Гермянчук.

"Чарнобыльскія" праграмы

Нагадаем, у Беларусі рэалізуецца дзяржпраграма на 2021-2025 гады па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Грошы выдзяляюцца з рэспубліканскага, мясцовага і саюзнага бюджэтаў. У агульнай складанасці да 2025 года будзе накіравана з бюджэту краіны больш за 3 млрд беларускіх рублёў, з бюджэту Саюзнай дзяржавы – 1,6 млн расійскіх рублёў. Раней пра гэта паведамляў дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў.

Фінансаванне прадугледжвае аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне грамадзян, якія пацярпелі ў выніку аварыі на ЧАЭС, будаўніцтва жылля, а таксама правядзенне даследчых работ на заражаных тэрыторыях.

Мінск, 26 красавіка 2023
Sputnik
 
Дата публикации:26.04.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Катастрофа Чарнобыль Ядерная энергетика Радиация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме