У Беларусі міграцыйны прырост у студзені-красавіку бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 47,6 працэнта і склаў 3 тыс. 181 чалавек.
Дадатнае сальда міграцыі ў студзені-красавіку гэтага года скараціла натуральнае змяншэнне насельніцтва на 40,3 працэнта (у студзені-красавіку мінулага года - на 26,6 працэнта).
Паводле аператыўных статыстычных даных, у Беларусь за чатыры месяцы 2013 года прыбылі 5,5 тыс. чалавек (за чатыры месяцы 2012 года - 5,1 тыс.), выбылі за гэты перыяд 2,3 тыс. чалавек супраць 3 тыс. у студзені-красавіку 2012 года.
Як адзначылі ў Белстаце, асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываецца з краінамі СНД. Большасць тых, хто прыехаў у нашу рэспубліку з гэтых краін, складаюць прыбыўшыя з Расіі, Украіны і Казахстана. У патоку выбыўшых таксама пераважаюць мігранты, што выехалі ў краіны СНД.
Колькасць насельніцтва рэспублікі на 1 мая гэтага года склала 9 млн. 459,1 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года скарацілася на 4,7 тыс. чалавек. Зніжэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем колькасці памерлых над колькасцю народжаных (на 7 тыс. 890 чалавек) пры дадатным міграцыйным прыросце (3 тыс. 181 чалавек).
19 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА