https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перакрыты буйны канал незаконнай міграцыі


У Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці затрыманы члены міжнароднай злачыннай групы, якія займаліся перапраўкай нелегалаў у краіны Еўрасаюза.
Як паведамілі ў МУС Беларусі, аператыўная інфармацыя аб крымінальнай групоўцы, у склад якой уваходзілі расіяне, беларусы і літоўцы, паступіла ва ўпраўленне па Віцебскай вобласці Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у сакавіку 2013 года. Было ўстаноўлена, што зламыснікі замешаныя ў арганізацыі нелегальнага вывазу з Расіі цераз тэрыторыю Беларусі ў краіны Еўрасаюза грамадзян В`етнама, Афганістана, Ірака і іншых дзяржаў з павышанай тэрарыстычнай актыўнасцю.

Жыхар Маскоўскай вобласці (грамадзянін Беларусі 1991 года нараджэння), а таксама яго хаўруснік, жыхар Віцебскай вобласці (1989 года нараджэння), былі затрыманыя вечарам 22 красавіка на аўтазапраўцы паблізу ад вёскі Хамякова Гарадоцкага раёна.

Маладыя людзі везлі шасцярых грамадзян В`етнама і двух грамадзян Афганістана да беларуска-літоўскай мяжы. Паводле папярэдняй інфармацыі, за кожнага нелегала, дастаўленага ў Літву, жыхар Маскоўскай вобласці плаціў беларускаму памагатаму па 800 долараў ЗША.

Спецаперацыю па затрыманні правялі супрацоўнікі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАПіК МУС пры падтрымцы міліцэйскага спецназу УУС Віцебскага аблвыканкама, аддзела ДАІ Гарадоцкага РАУС, Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы і Полацкага пагранатрада.

"Спыненне канала нелегальнай міграцыі стала магчымым дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з расійскімі і літоўскімі калегамі. Можна сказаць, што ўвесь гэты час мы знаходзіліся з імі на сувязі ў рэжыме "анлайн". Адсочваўся кожны крок фігурантаў", — сказаў начальнік ГУБАПіК МУС Рэспублікі Беларусь Альберт Ляговіч.

У дачыненні да затрыманых упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распачата крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі), санкцыя якой прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Накладзены арышт на аўтамабілі, на якіх перавозіліся нелегалы.

Зараз праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні па выяўленні замешаных у крымінальным бізнесе, устанаўленні фактаў учынення імі аналагічных злачынстваў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2013
 
Дата публикации:25.04.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2196
 
Ключевые слова:
Криминал Нелегальная миграция Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме