https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Самы халодны сакавік за апошнія 50 гадоў


Сёння тэрыторыя Беларусі трапіць пад уплыў атмасферных франтоў і больш цёплых паветраных мас, якія рухаюцца да нас з боку паўднёвага захаду Еўропы.
Таму ўначы паўсюдна будзе ісці снег, а ўдзень ападкі чакаюцца ўжо ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы чакаецца моцны парывісты вецер. Мінімальная тэмпература паветра ўначы 0 — мінус 6, па паўночным усходзе да 7—10 марозу, удзень — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

У нядзелю ў нас пачне гаспадарыць паўднёвы цыклон. Уначы месцамі пройдзе кароткачасовы снег, а ўдзень па паўднёвай палове краіны чакаецца мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман і галалёд. Уначы будзе ўжо ад 0 да мінус 6, пры праясненнях да 10 марозу. Максімальная тэмпература ўдзень — ад 0 да плюс 5 градусаў.

У панядзелак у Беларусі прагназуюцца ўвогуле складаныя ўмовы надвор`я. Амаль паўсюдна будзе ісці снег, мокры снег, месцамі снег моцны, наліпанне мокрага снегу і мяцеліца. Па паўднёвым усходзе будзе ісці мокры снег і дождж, дзе потым чакаецца туман і галалёд. Уначы прагназуецца ад 0 да 5 марозу, удзень — ад мінус 2 да плюс 4; па паўднёвым усходзе ўначы нават 1—3 цяпла, а ўдзень — плюс 5—7, а месцамі нават да 10 цяпла.

Сіноптыкі адзначаюць, што сярэднясутачная тэмпература паветра за мінулы тыдзень была на 5—10 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Увогуле сакавік стаў на 2—4 градусы халаднейшы, чым звычайна. За гэты час у асобных раёнах па паўднёвым усходзе выпала ажно 2—4 месячныя нормы ападкаў. Такога халоднага вясновага надвор`я ў Беларусі не было ўжо 50 гадоў.

Сяргей Куркач
Звязда, 30 сакавіка 2013
 
Дата публикации:30.03.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1598
 
Ключевые слова:
Статистика Погода Климат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме