https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з-за непагоды без электрычнасці засталіся 530 населеных пунктаў


У Беларусі з-за складаных умоў надвор`я па стану на 17.30 зафіксавана адключэнне электрычнасці ў 530 населеных пунктах, у 114 з іх электразабеспячэнне адноўлена.
Сітуацыя за апошнія гадзіны ўскладнілася, паведаміў начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення дзяржаўнага вытворчага аб`яднання "Белэнерга" Вячаслаў Крываротаў.

"Найбольш складаная сітуацыя па-ранейшаму ў Мінскай вобласці, таксама цыклон перамяшчаецца ў Брэсцкую вобласць і на поўдзень Гродзенскай, там колькасць адключэнняў расце, - расказаў начальнік упраўлення. - У Магілёўскай вобласці колькасць адключэнняў не павялічваецца, у Віцебскай і Гомельскай - іх зусім мала".

Над ліквідацыяй няспраўнасцей на электрасетках, паводле апошніх звестак, працуе 321 брыгада. "Вядома ж, робіцца ўсё, што магчыма. Але штармавое надвор`е значна замаруджвае тэмпы аварыйна-аднаўленчых работ", - адзначыў Вячаслаў Крываротаў.

У Міністэрстве энергетыкі і "Белэнерга" створаны аператыўны штаб, які трымае сітуацыю пад пастаянным кантролем. Дзяжурства будзе ажыццяўляцца на працягу пятніцы і выхадных дзён, аварыйныя брыгады і дыспетчарскія службы працуюць у кругласутачным рэжыме. З вечара 14 сакавіка прыведзены ў павышаную гатоўнасць штабы і аператыўныя групы ў абласных падраздзяленнях "Белэнерга". Арганізавана аператыўнае дзяжурства дадатковага персаналу - аварыйна-аднаўленчых брыгад, транспарту, машын і механізмаў, узмоцнены кантроль за работай абсталявання і электрасетак, забяспечана гатоўнасць да пераводу электракрыніц на рэзервовае паліўнае забеспячэнне.

15 сакавіка 2013, Мінск
Анатоль Шырвель - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.03.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1479
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Снегопад Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме