"Апытанне грамадзян паказала, што каля 20-30 працэнтаў чаргавікоў сталіцы гатовы будаваць жыллё ў горадзе-спадарожніку", - адзначыў намеснк старшыні. Ён растлумачыў, што для развіцця гэтай тэмы рэалізуецца праграма па забеспячэнню гарадоў-спадарожнікаў скораснымі электрычкамі для таго, каб можна было дабрацца да Мінска ў больш хуткім рэжыме. Прадугледжваецца вываз у гарады-спадарожнікі прадпрыемстваў, а таксама развіццё новых інавацыйных прадпрыемстваў, каб у тым ліку забяспечыць жыхароў горада рабочымі месцамі.
Цяпер Мінгарвыканкам выконвае праверку чаргавікоў, якую неабходна завяршыць да 1 красавіка бягучага года. У рамках гэтай праверкі дакументаў супрацоўнікі камітэта праводзяць такія апытанні, растлумачыў Андрэй Галь.
27 лютага 2013, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА