Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Пятра Пракаповіча намеснікам прэм`ер-міністра, вызваліўшы яго ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
На Пятра Пракаповіча ўскладзена адказнасць за забеспячэнне выканання важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, выканання рэспубліканскага бюджэту і ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі беларускай эканомікі.
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 студзеня.
18 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА