https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Беларусь - гэта Еўропа, яе цэнтр


Беларусь - гэта Еўропа, яе геаграфічны цэнтр, падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
"Паўтару асобна, што ўжо было раней сказана. Беларусь - гэта Еўропа, гэта яе геаграфічны цэнтр. Адгарадзіцца ад нас не ўдасца ніякімі агароджамі з калючым дротам ні палякам, ні літоўцам, ні латышам, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але нам трэба новая Еўропа, па-сапраўднаму незалежная, добрасуседская, эканамічна развітая, палітычна моцная, духоўна багатая і культурна шматгранная. І, вядома, уплеценая ў еўразійскую прастору па ўсіх ключавых вымярэннях супрацоўніцтва".

Паводле яго слоў, важнасць гэтага разумеюць усё больш еўрапейцаў. Больш таго, яны ўжо адкрыта аб гэтым гавораць. "Галасы на карысць бесперспектыўнасці і вялікай небяспекі далейшага нагнятання палітычнага і эканамічнага націску гучаць усё мацней. Размовы аб тым, што трэба дамаўляцца і з намі, і з Расіяй, паважаць інтарэсы Кітая, праніклі ўжо ў свядомасць нават многіх палітыкаў", - звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі.

Ён адзначыў, што масавыя пратэсты на вуліцах еўрапейскіх гарадоў ужо нельга не заўважаць, нягледзячы на татальную цэнзуру ў СМІ і міфічную еўрасалідарнасць.

"Мы, са свайго боку, заўсёды гатовы да прадметнага абмеркавання любых сфер. Але наша пазіцыя нязменная: толькі з тымі, хто паважае беларускі народ, яго выбар і традыцыі. Толькі пры ўмове захавання нашых нацыянальных інтарэсаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

31 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.03.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:113
 
Ключевые слова:
Евросоюз Послание Президента Суверенитет Сотрудничество Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме