https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На пажары ў інтэрнаце ў Старых Дарогах работнікамі МНС выратавана дзяўчына, эвакуяваны 21 чалавек


Сёння ў 0.57 ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў інтэрнаце на завулку Кіраўскі ў Старых Дарогах. Падрабязнасці здарэння паведамляе МНС. Падраздзяленні на месцы ўстанавілі, што ў тамбуры на першым паверсе будынка гараць дзверы ў падвал.
Прыбыўшы, ратавальнікі праз шкляныя дзверы ўбачылі, што ачаг знаходзіцца адразу за імі. Работнікі МНС падзяліліся: адно аддзяленне падало ствол на тушэнне, а другое прыступіла да пошуку пацярпелых. Ратавальнікі ўвайшлі праз іншы ўваход. У фае і на паверхах назіралася шчыльнае задымленне. На лесвічнай клетцы, паміж трэцім і чацвёртым паверхамі, была знойдзена дзяўчына, якую вынеслі на вуліцу. Работнікі МНС праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы да прыбыцця хуткай медыцынскай дапамогі. Пацярпелую адразу перадалі медыкам. У гэты час іншыя калегіі эвакуіравалі жыхароў інтэрната.

Выратаваная брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя. З інтэрната работнікамі МНС эвакуіраваны 21 чалавек, з іх шэсць дзяцей.

Прычына пажару высвятляецца. У выніку здарэння пашкоджаны маёмасць жыхароў, дзверы ў падвал і ўваходнай групы, закураны будаўнічыя канструкцыі лесвічнай клеткі.

МНС звяртае ўвагу, што за апошнія дні гэта ўжо другое загаранне ў гэтым інтэрнаце: на ліквідацыю пажару ратавальнікі выязджалі і 3 красавіка.

Сяргей Расолька
Звязда, 5 красавіка 2023
 
Дата публикации:05.04.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:69
 
Ключевые слова:
Пожары Происшествия Старыя Дарогі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме