https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Схапіла чужы тэлефон


На прыпынку грамадскага транспарту па мінскай вуліцы Старынаўскай размаўлялі дзве 14-гадовыя сяброўкі. Адна з дзяўчынак паклала свой мабільны тэлефон на лаўку. Калі падышоў аўтобус, жанчына, што дагэтуль сядзела побач, нечакана... схапіла сродак сувязі і ўскочыла ў транспарт.
— Сяброўкі кінуліся за ёй з просьбай вярнуць тэлефон. Аднак незнаёмка заявіла, што нічога пра яго не ведае: маўляў, адчапіцеся ад мяне, — распавяла падрабязнасці незвычайнага здарэння прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Вольга Куцько. — Тады дзяўчаты папрасілі пасажыраў аўтобуса, каб тыя патэлефанавалі на названы імі нумар мабільнага. У кішэні жанчыны той тут жа адгукнуўся мелодыяй званка. Але і тут зламысніца спрабавала рабіць выгляд, што нічога не адбываецца.

Аднак на наступным прыпынку паспешліва выбегла з аўтобуса. Тады сяброўкі папрасілі відавочцу выклікаць міліцыю. "Бяглянку" затрымалі супрацоўнікі нашага РУУС і ваеннаслужачыя вайсковай часці 5448 унутраных войск МУС. Ёй аказалася 41-гадовая беспрацоўная аматарка "закласці за каўнер". Украдзены тэлефон яна думала прадаць. Зараз затрыманая знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Сяргей Расолька
Звязда, 18 жніўня 2012
 
Дата публикации:18.08.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2679
 
Ключевые слова:
Криминал Происшествия Мінск Безработица Белорусская милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме