Нагадаем, былы кіраўнік адміністрацыі Уладзімір Макей 20 жніўня быў прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі.
Да сённяшняга прызначэння Андрэй Кабякоў працаваў паслом Беларусі ў Расіі і пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) па сумяшчальніцтве. На гэту пасаду ён быў прызначаны ў лістападзе мінулага года.
_____________________
Даведка БелаПАН
Андрэй Кабякоў нарадзіўся 21 лістапада 1960 года ў Маскве. У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя Арджанікідзэ, у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, у 1991 годзе — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ. Па адукацыі інжынер-механік, эканаміст, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.
Працоўную дзейнасць пачаў майстрам механазборачнага цэха на заводзе імя Вавілава ў Мінску. У 1985—1988 гадах працаваў на заводзе "Дыяпраектар" у г. Рагачове, у 1988—1989 гадах быў інструктарам Рагачоўскага гаркама КПБ. У 1991—1995 гадах працаваў начальнікам планава-эканамічнага аддзела, намеснікам дырэктара па эканоміцы — начальнікам планава-эканамічнага аддзела завода "Дыяпраектар".
У 1995—1996 гадах — намеснік начальніка Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 1996—1998 гадах — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, затым прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
У 1998—2000 гадах — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю.
З 2000 года — першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі.
З верасня 2001 года — намеснік прэм`ер-міністра.
З ліпеня 2002 года — намеснік прэм`ер-міністра — міністр эканомікі.
Са снежня 2003 года па 2010 год — намеснік прэм`ер-міністра (курыраваў эканамічны блок).
З сакавіка 2003 года — член Групы высокага ўзроўню Адзінай эканамічнай прасторы.
З 28 снежня 2010 года па 8 лістапада 2011-га — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2012