Шалікіяні лічыўся найбольш уплывовай асобай у Імэрэці. Ён кантраляваў бізнэс нафтапрадуктаў і валодаў тэлекампаніяй «Кутаісі». Ён ня раз абвінавачваўся рознымі палітычнымі сіламі, у тым ліку экс-губэрнатарам Імэрэці, у сувязях з крымінальным сьветам.
У сакавіку 2004 мажарытарны дэпутат ад Ткібулі Бонда Шалікіяні быў затрыманы грузінскімі праваахоўнікамі падчас спэцапэрацыі. Паводле дадзеных паліцыі, падчас ператрусу ў яго хаце была выяўлена агнястрэльная зброя розных відаў.
Адмысловай апэрацыяй кіраваў тагачасны генпракурор Іраклі Акруашвілі, пазьней — міністар абароны, які пасьля канфлікту з кіраўніцтвам краіны перайшоў у апазыцыю.
Радыё Свабода, 7 жніўня 2012