https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За мінулы тыдзень у беларускіх лясах зафіксавана 51 узгаранне


За мінулы тыдзень у беларускіх лясах зафіксавана 51 узгаранне (з іх 18 — за выхадныя), паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Агнём пройдзена амаль 11 га лесу.
Усяго сёлета адбылося 280 выпадкаў лясных пажараў на плошчы 75,7 га. Асноўныя ачагі ўзгарання фіксуюцца ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Так, у лясах Брэсцкай вобласці з пачатку пажаранебяспечнага перыяду адбыўся 101 пажар. 69 узгаранняў зафіксавана ў лясах Гомельскай вобласці, 48 — Мінскай, 42 — Гродзенскай, 12 — Віцебскай і восем пажараў — Магілёўскай вобласці. За аналагічны леташні перыяд адбылося 296 лясных пажараў на плошчы 101,8 га.

За мінулыя суткі (8 ліпеня) пажарная небяспека лясоў была 2-3 класа, месцамі — 1-га, у асобных раёнах Гродзенскай і па паўднёвым захадзе Гомельскай вобласці — 4 класа.

У найбліжэйшыя суткі (10 ліпеня) пажарная небяспека лясоў чакаецца 1-2 класа, па паўднёва-заходняй палове месцамі 3 класа, у асобных раёнах 4 класа. У наступныя двое сутак чакаецца: 11 ліпеня — 1-2 класа, па паўднёва-заходняй палове месцамі 3 класа, у асобных раёнах — 4 класа; 12 ліпеня — 2-3 класа, месцамі 1 класа, у асобных раёнах Брэсцкай і Мінскай абласцей 4 класа.

Цяпер дзяржаўнай лясной аховай актыўна праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі ў лясах.

За мінулы тыдзень да адказнасці прыцягнута 181 асоба за розныя парушэнні ў лясным фондзе (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах, распальванне вогнішчаў у забароненых месцах, парушэнне правілаў нарыхтоўкі ягад). Усяго з пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 3.334 асобы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2012
 
Дата публикации:09.07.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2285
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Пожары Жара в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме