https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У першым паўгоддзі 2012 года праз дзяржмяжу Беларусі прапушчана на 2% грамадзян больш, чым за аналагічны перыяд 2011 года


Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За першае паўгоддзе 2012 года праз дзяржаўную мяжу Беларусі прапушчана больш як 12,4 млн. чалавек, што на 2% больш за паказчык аналагічнага перыяду 2011 года. Пры гэтым лідарства ў павелічэнні колькасці асоб, якія перасякаюць дзяржмяжу, замацавалася за ўкраінскім напрамкам. Рост актыўнасці таксама адзначаўся на авіярэйсах і польскім участку мяжы. Прыбалтыйскі кірунак у парушальнікаў мяжы ў мінулым паўгоддзі быў не такі папулярны, як у мінулым годзе (мінус 8% — літоўскі, мінус 5% — латвійскі).

Там канстатавалі, што меры па абмежаванні вывазу паліва з Беларусі крыху збілі тэмпы чаўночнага турызму. Амаль на 10% знізіўся ўзровень інтэнсіўнасці транспартных патокаў замежнага кірунку. Усяго за шэсць месяцаў гэтага года праз дзяржаўную мяжу прапушчана прыкладна 4,5 млн. адзінак транспартных сродкаў. Тут ізноў назіраецца тэндэнцыя зніжэння актыўнасці на літоўскім (мінус 23%), латвійскім (мінус 12%) і польскім (мінус 11%) напрамках. А вось украінскі ўчастак і перасячэнне мяжы шляхам авіяперавозак па транспарце зноў у плюсе.

За парушэнне дзяржмяжы затрыманы 244 нелегальныя мігранты. Гэта некалькі менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Больш спакойнымі ў плане затрыманняў сталі літоўскі, украінскі ўчасткі аховы мяжы, а таксама знізіўся лік парушальнікаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу ў аэрапорце. Аднак гэта зніжэнне прапарцыянальна колькасці затрыманняў на латвійскім (плюс 133%) і польскім (плюс 60%) кірунках. Кожны сёмы парушальнік спрабаваў пераадолець мяжу ў пунктах пропуску. Прычым большасць з іх прадастаўлялі падробленыя і чужыя дакументы. Астатнія ж аддалі перавагу зялёнай мяжы. Асноўная колькасць парушальнікаў дзяржмяжы спрабавалі выехаць ці пакінуць Беларусь — 199 чалавек.

Пагранічныя нарады спынілі 1.060 фактаў незаконнага перамяшчэння праз дзяржмяжу розных матэрыяльных каштоўнасцяў коштам больш як 34,2 млрд. рублёў.

Затрымана больш 20 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, 75 адзінак зброі, больш як 1.030 боепрыпасаў, прыкладна 2 кг выбуховых рэчываў і 2 выбуховыя прылады, больш як 7,7 тыс. культурна-мастацкіх каштоўнасцяў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2012
 
Дата публикации:14.07.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2799
 
Ключевые слова:
Белорусская граница Контрабанда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме