Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, асноўнай мэтай вучэнняў з`яўляецца ўдасканаленне практычных навыкаў афіцэраў штаба брыгады, асабовага складу зенітных ракетных дывізіёнаў пры выкананні задач па прызначэнні.
У ходзе актыўнай фазы вучэнняў асабовы склад падраздзяленняў правядзе баявыя пускі ракет з зенітных ракетных комплексаў малой далёкасці "Аса" па мішэнях, якія імітуюць верталёты агнявой падтрымкі і крылатыя ракеты.
Вучэнні носяць комплексны характар. Разам з выкананнем баявых стрэльбаў будуць адпрацаваныя мерапрыемствы ўсебаковага забеспячэння дзеянняў брыгады, пытанні палявой вывучкі асабовага складу, ваджэння баявых машын і змены стартавых пазіцый.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2012