https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі за мінулы год высаджана больш за 590 тыс. дрэў і амаль 530 тыс. кустоў


Аб гэтым расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці - начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Тарасаў.
Рэспубліканскі план па навядзенні парадку на зямлі ў 2022 годзе выкананы ў поўным аб`ёме. "Была праведзена пасадка больш як 595 тыс. дрэў і больш як 531 тыс. кустоў на тэрыторыях населеных пунктаў. Уладкавана, рэканструявана і адрамантавана больш за 389 га газонаў, высаджана больш за 19 млн кветак. Ліквідавана 485 закінутых і не падлягаючых далейшаму выкарыстанню шахтавых калодзежаў, адрамантавана і ўстаноўлена больш за 2 тыс. кантэйнерных пляцовак для збору адходаў, у тым ліку для раздзельнага збору адходаў, а таксама больш за 18 тыс. кантэйнераў", - расказаў Максім Тарасаў.

Вялікая работа была праведзена таксама на тэрыторыях сельскагаспадарчых аб`ектаў. "Праведзены ліквідацыйны тампанаж 487 не падлягаючых далейшаму выкарыстанню буравых свідравін, што дало магчымасць знізіць антрапагенную нагрузку на грунтавыя воды і пазбегнуць іх забруджвання. Таксама ўстанаўліваліся кантэйнеры для збору адходаў, у тым ліку і для раздзельнага збору адходаў. Было знесена каля 400 непрыдатных будынкаў і збудаванняў", - адзначыў прадстаўнік Мінпрыроды.

У цэлым за апошнія 5 гадоў была праведзена рэкультывацыя 1045 адпрацаваных унутрыгаспадарчых кар`ераў, што выкарыстоўваюцца для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў на агульнай плошчы 953 га. Што датычыцца аб`ектаў пахавання цвёрдых камунальных адходаў, г.зн. міні-палігонаў, то з 2017 года іх колькасць знізілася з 1616 да 55 на пачатак 2023 года. Усе яны былі выведзены з эксплуатацыі, а землі ўключаны ў гаспадарчы абарот пад пасадку сельскагаспадарчых альбо лесагаспадарчых культур.

Згодна з Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з ЦКА, рэкультывацыя ўсіх міні-палігонаў на тэрыторыі Беларусі павінна быць завершана да канца бягучага года. "Адпаведна, усе астатнія міні-палігоны ўключаны ў рэспубліканскі план па навядзенні парадку на зямлі на 2023 год", - рэзюмаваў Максім Тарасаў.

24 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.03.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Озеленение Экология Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме