Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, 17 мая на аўтадарозе Гродна — Мінск зляцеў у кювет і стукнуўся ў дрэва "Ленд-Ровер" з транзітнымі расійскімі нумарамі. Чацвёра студэнтаў беларускіх ВНУ ехалі ў сталіцу.
Каля павароту на вёску Пратасаўшчына Шчучынскага раёна падчас руху па мокрым асфальце на закругленні дарогі налева 22-гадовы вадзіцель джыпа 2008 года выпуску, коштам 80 тысяч долараў, не справіўся з кіраваннем, перасек раздзяляльны газон і дзве сустрэчныя паласы руху. Са шматлікімі пераломамі пасажыр, які сядзеў на заднім сядзенні злева, дастаўлены ў бальніцу. Відавочцы сцвярджалі, што хуткасць пазадарожніка была значна перавышаная.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2012