https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падчас аперацыі "Допінг" выяўленыя 53 злачынствы


У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі падведзены вынікі першага этапу спецыяльнай праграмы "Допінг", якая праводзілася ў краіне з 16 па 20 красавіка.
Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, падчас аперацыі асаблівая ўвага была нададзена праверцы аб`ектаў вытворчасці і рэалізацыі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў. Міліцыя вывучыла стан сістэм аховы памяшканняў, прызначаных для захоўвання наркотыкаў і псіхатропаў.

У межах спецпраграмы сумесна з прадстаўнікамі медыцынскіх устаноў праведзены мерапрыемствы па спісанні і знішчэнні наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Актыўна ішла праца па выяўленні і выключэнні сумніўных бланкаў рэцэптаў урачоў, па якіх выдаваліся вышэйуказаныя лекі.

У выніку ў мясцовыя органы ўлады і аховы здароўя было накіравана 38 пастаноў і інфармацый у дачыненні да службовых і матэрыяльна-адказных асоб. Галоўным чынам, за парушэнне патрабаванняў тэхнічнай умацаванасці і аснашчанасці тэхнічнымі сістэмамі аховы памяшканняў; парадку набыцця, захоўвання, рэалізацыі і выкарыстання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у медыцынскіх мэтах; правілаў па аптэчным вырабе, умовах захоўвання, а таксама рэалізацыі і водпуску лекавых сродкаў.

Падчас правядзення першага этапу праграмы выяўлена 53 злачынствы. Так, напрыклад, у перыяд з 17 па 19 красавіка гэтага года распачаты шэраг крымінальных спраў у дачыненні да двух аператараў кацельні Слонімскай ЖКГ. У лютым 2012 года дзякуючы свабоднаму доступу да памяшкання склада мясцовага сельгаспрадпрыемства, якое не ахоўвалася, яны выкралі 114 таблетак пад гандлёвым найменнем "Тарэн", што змяшчаюць небяспечнае псіхатропнае рэчыва апрафен, частку выкрадзенага прадалі. Зламыснікі затрыманыя.

Правядзенне наступнага этапу спецыяльнай праграмы "Допінг" запланавана на лістапад 2012 года.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 мая 2012
 
Дата публикации:10.05.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2693
 
Ключевые слова:
Спецоперация Наркотики Психотропные средства Лекарства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме