Пазоў з адпаведным патрабаваньнем даставіў Бандарэнку дадому супрацоўнік міліцыі.
Вызвалены 15 красавіка з магілёўскай калёніі палітык мяркуе, што яго паставяць на ўлік і правядуць зь ім прафіляктычную гутарку.
Сёньня аналягічную працэдуру, але ў інспэкцыі Першамайскага раёну сталіцы, ужо прайшоў экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, лідэр «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў. Яго, у прыватнасьці, папярэдзілі: судзімасьць на ім будзе «вісець» цягам васьмі гадоў, што прадугледжвае істотныя абмежаваньні падчас знаходжаньня на волі.
Радыё Свабода
17 красавіка 2012