https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Яшчэ адзін націск ЕС, і тыя балбатуны, што выйшлі на волю, вернуцца ў калонію


Вызваленне з калоніі былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы Дзмітрыя Бандарэнкі адбылося не пад націскам Еўрасаюза, заявіў 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка журналістам на суботніку ў Мінску.
"Не напісалі б прашэння аб памілаванні — сядзелі б дагэтуль, і тыя, хто там застаўся і не напісаў гэты зварот на імя прэзідэнта, будуць сядзець. Вось і ўвесь націск. Ніхто на мяне тут не націсне", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Пры гэтым ён папярэдзіў: "Яшчэ адзін націск — і тыя балбатуны, якія выйшлі на волю і павінны сказаць дзякуй, што з імі так абышліся, могуць вярнуцца зноў у калонію".

"Яны проста, пэўна, прагнуць гэтага. Больш шчыра было б па-мужчынску прыйсці да кагосьці там ці намякнуць: маўляў, ужо надакучыла на волі, мы палітвязні, вярніце нас назад", — сказаў Лукашэнка

"Таму мы тут націску ніякага не пацерпім. Да гэтага я гаварыў, пры якіх умовах яны могуць выйсці на волю", — дадаў ён.

"Не было б малога ў аднаго, а ў другога спіна раптам не забалела (там ён ужо хадзіць не мог, поўзаў, праўда, тут, як выйшаў, пабег), я б, можа быць, нават і не рэагаваў так на іх просьбы. Падумаў, добра, хай яны будуць у сваіх сем`ях", — сказаў беларускі кіраўнік.

"Але будуць ляпаць языкамі — вернуцца туды. Вось і ўвесь будзе націск", — падкрэсліў прэзідэнт.

"Калі жадаюць вярнуцца ў калонію, хай скажуць. Два словы, дзве гадзіны — і мы іх ізноў туды вернем, калі яны жадаюць гэтага", — прыгразіў ён.

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў што "брыдка прэзідэнту гэтым займацца". "Трэба заанчваць гэтыя справы. А то іх, ці бачыце, выпусцілі, а 20 ці 30 тыс. зняволеных сёння такой ільготы не атрымалі. Гэта нармальна, гэта справядліва з боку прэзідэнта? Не", — заявіў ён.

"Таму не слухайце, што хтосьці націснуў і г.д. Любы націск бокам выйдзе, — сказаў ён. — Вось яны цяпер кажуць: націснулі, таму паслоў упусцілі. Мы, наадварот, паслам сказалі: хлопцы, вы паехалі, пабудзьце там, паслы сёння выказалі жаданне вярнуцца сюды. Але трэба ж перавярнуць сітуацыю, каб неяк захаваць твар…Дык людзі ж не дурныя, яны гэта разумеюць".

БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2012
 
Дата публикации:21.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3151
 
Ключевые слова:
Амнистия Республиканский субботник Андрей Санников Дмитрий Бондаренко Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме