https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У МУС растлумачылі, чаму 19 ліпеня вадзіцельскае пасведчанне падаражэе да 200 тысяч рублёў


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 30 красавіка растлумачыла, чаму вадзіцельскае пасведчанне падаражэе да 200 тысяч рублёў.
У спецыяльным паведамленні, размешчаным на сайце МУС, гаворыцца, што ў Беларусі кошт паслуг, якія аказваюць дзяржаўныя органы, у тым ліку падраздзяленні ДАІ (выдача вадзіцельскіх пасведчанняў, нумарных знакаў і інш.), галоўным чынам залежыць ад базавай велічыні. Памеры дзяржпошлін рэгулююцца двума дакументамі: Падатковым кодэксам і ўказам прэзідэнта № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі паводле заяў грамадзян".

Новым Падатковым кодэксам, які набыў моц 1 студзеня 2012 года, быў прадугледжаны памер дзяржпошліны за атрыманне (замену) вадзіцельскага пасведчання ў 4 базавыя велічыні. "Відавочна, што гэтыя змены прапрацоўваліся і былі ўнесены яшчэ летась, да рашэння аб павышэнні памеру базавай велічыні. Як вядома, з 1 красавіка 2012 года памер базавай велічыні быў устаноўлены ў 100 тысяч рублёў, што прывяло б да аплаты грамадзянамі вадзіцельскага пасведчання ў памеры 400 тысяч рублёў", — адзначаюць у МУС.

З улікам сказанага, "МУС выйшла з ініцыятывай у Савет міністраў аб зніжэнні памеру дзяржпошліны на атрыманне (замену) вадзіцельскага пасведчання". Гэта прапанова і была рэалізавана ва ўказе прэзідэнта № 197 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200". Такім чынам, з 19 ліпеня 2012 года дзяржпошліна за атрыманне (абмен) вадзіцельскага пасведчання складзе 200 тысяч рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2012
 
Дата публикации:30.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2588
 
Ключевые слова:
Водительские удостоверения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме