Лідзія Ярмошына растлумачыла, што ніякай іншай даты, акрамя той, пра якую гаварылася раней, пакуль не называлася. "Крайняя дата магчымага правядзення парламенцкіх выбараў — 23 верасня", — сказала старшыня ЦВК. Адказваючы на пытанне наконт магчымага запрашэння або незапрашэння наглядальнікаў ад БДІПЧ АБСЕ, Лідзія Ярмошына растлумачыла, што гэта пытанне будзе вырашацца Прэзідэнтам Беларусі сумесна з МЗС.
Гаворачы аб выкарыстанні вопыту праведзеных у Расіі прэзідэнцкіх выбараў, старшыня ЦВК растлумачыла, што ў расійскіх калег былі ўзяты пэўныя метадычныя рэкамендацыі. Аднак гэта не значыць, што ўсе яны будуць узяты на ўзбраенне. Што ж датычыцца вэб-камер на выбарчых участках, то гэта ноу-хау наўрад ці будзе выкарыстана ў Беларусі. Толькі адна закупка абсталявання будзе каштаваць $4,5 млн, што складае палавіну бюджэту маючых адбыцца парламенцкіх выбараў.
Звязда, 3 красавіка 2012