https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Барыс Кіт у 102 гады: «Каваленка — народны герой»


Сёньня выбітнаму навукоўцу і асьветніку Барысу Кіту спаўняецца 102 гады.
Дырэктарства ў Віленскай і Наваградзкай гімназіях, стварэньне настаўніцкай сэмінарыі ў Паставах, арышт у часы нямецкай акупацыі і пагроза расстрэлу, эміграцыя ў ЗША, арганізацыя беларускіх асяродкаў пад Нью-Ёркам, пераезд у Каліфорнію і праца над формуламі ракетнага паліва — запісаўшы ўспаміны Кіта, Васіль Быкаў абраў для іх назоў «Цярновы шлях».

Мы патэлефанавалі Барысу Кіту ў Франкфурт.

Навумчык: Спадар Барыс, зь днём народзінаў Вас! 102 гады — гэта проста...

Кіт: Дзякуй, дзякуй!

Навумчык: Спадзяюся, што ў наступным годзе буду Вас віншаваць са 103-годзьдзем, потым са 104-годзьдзем, і гэтак далей. Як Вы маецеся?

Кіт: Ну, яшчэ ліплю. Такое слова ёсьць — «ліпіць».

Навумчык: Спадар Барыс, я Вас павіншаваў і ад імя слухачоў Радыё Свабода, таксама ад наведнікаў нашага вэб-сайту. Усім ім было б цікава — і тым, каму 18 гадоў, і каму 38, і каму 50, 60, — атрымаць нейкае пажаданьне ад чалавека, якому 102 гады. Што б Вы пажадалі?

Кіт: Самага найлепшага, посьпеху ў працы і добрага здароў’я.

Навумчык: Верыце Вы ў тое, што Беларусь будзе вольнай?

Кіт: Веру, веру! Мы шмат усяго дрэннага перажылі, перажывем і гэта таксама.

Навумчык: Цяпер у Віцебску галадае Сяргей Каваленка, які быў асуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг. Што б Вы яму маглі перадаць?

Кіт: Што ён — герой народны. І што ён выказаў жаданьне беларускага народу.

Сяргей Навумчык
Радыё Свабода, 6 красавіка 2012
 
Дата публикации:06.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2842
 
Ключевые слова:
Борис Кит Космонавтика Ракетное топливо Сергей Коваленко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме