Старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі падзякаваў падпалкоўніку за годны ўчынак, прафесіяналізм і пажадаў далейшых поспехаў і прасоўвання па службе.
Раніцай 23 сакавіка Віталь Пераход, выконваючы службовыя абавязкі, апынуўся на вуліцы Гаёвай.
Выпадкова ў акне другога паверха аднаго з дамоў мужчына ўбачыў маленькага хлопчыка, які адкрыў акно і стаў выпаўзаць на вуліцу. Віталь Пераход кінуўся да дома і паспеў падхапіць двухгадовага хлопчыка на рукі.
Як паведамілі ў Баранавіцкім ГРАНС, у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях зараз таксама разглядаецца пытанне аб узнагароджанні Віталя Перахода.
Наша Ніва, 8 красавіка 2012