https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сьледам за Саньнікавым у міліцыю выклікаюць Бандарэнку


А 14-й гадзіне 18 красавіка былы палітзьняволены, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьміцер Бандарэнка мусіць зьявіцца ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю ўпраўленьня ўнутраных спраў Ленінскага раёну Менску.
Пазоў з адпаведным патрабаваньнем даставіў Бандарэнку дадому супрацоўнік міліцыі.

Вызвалены 15 красавіка з магілёўскай калёніі палітык мяркуе, што яго паставяць на ўлік і правядуць зь ім прафіляктычную гутарку.

Сёньня аналягічную працэдуру, але ў інспэкцыі Першамайскага раёну сталіцы, ужо прайшоў экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, лідэр «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў. Яго, у прыватнасьці, папярэдзілі: судзімасьць на ім будзе «вісець» цягам васьмі гадоў, што прадугледжвае істотныя абмежаваньні падчас знаходжаньня на волі.

Радыё Свабода
17 красавіка 2012
 
Дата публикации:17.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2544
 
Ключевые слова:
Оппозиция в Беларуси Амнистия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме