https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чаму не ўдалося спыніць цёмны "Мерседэс" у Мінску


Супрацоўнікі ДАІ не сталі страляць па цёмным "Мерседэсе", які стварыў некалькі аварыйных сітуацый у цэнтры горада, таму што ў ім была жанчына з дзіцем.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя растлумачыла, чаму не ўдалося спыніць цёмны (у інтэрнэце "чорны". — БелаПАН.) "Мерседэс", які стварыў днём 27 сакавіка некалькі аварыйных сітуацый у цэнтры горада.

Як паведамляецца на сайце ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, каля 14 гадзін 27 хвілін на праспекце Пераможцаў у Мінску вадзіцель аўтамабіля "Мерседэс Бенц 400" цёмнага колеру не выканаў патрабаванне інспектара ДАІ аб спыненні і прадоўжыў рух. Міліцыя пачала пераслед.

Вадзіцель "Мерседэса" з праспекта Пераможцаў павярнуў на вуліцу Арлоўскую і рухаўся па ёй на высокай хуткасці, груба парушаючы Правілы дарожнага руху. На плошчы Бангалор ён выехаў за межы праезнай часткі цераз бардзюрны камень на тратуар і рухаўся па ім. Далей ён прадоўжыў рух па вуліцы Сурганава да перакрыжавання з вуліцай Куйбышава, а пасля па Куйбышава да вуліцы Кульман. Наступны маршрут "ліхача" ўключаў у сябе вуліцы Кульман, Якуба Коласа, Хмяльніцкага. Там ён зноў выехаў за межы праезнай часткі і каля кінатэатра "Кастрычнік" з`ехаў на праспект Незалежнасці і накіраваўся ў бок кальцавой аўтадарогі.

У ДАІ асабліва падкрэслілі, што табельная зброя супрацоўнікамі міліцыі не выкарыстоўвалася, таму што на заднім сядзенні аўтамабіля знаходзілася жанчына з дзіцем. Раней паведамлялася, што на заднім сядзенні машыны былі дзве жанчыны.

Рэгістрацыйны знак "Мерседэса" ўстаноўлены, вядзецца вышук вадзіцеля.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2012
 
Дата публикации:27.03.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2662
 
Ключевые слова:
Правила дорожного движения Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме