Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі гэтых катэгорый грамадзян.
У прыватнасці, указам прадастаўляецца права дзецям ва ўзросце да трох гадоў на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў.
Інвалідам ІІІ групы прадастаўляецца права на 50-працэнтную скідку з кошту лекавых сродкаў, што выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, для лячэння захворванняў, якія прывялі да інваліднасці.
Гэтыя меры накіраваны на ўмацаванне дзяржаўнай палітыкі ў сферы прадастаўлення сацыяльных ільгот слабаабароненым катэгорыям грамадзян, забеспячэнне даступнасці і адраснасці сацыяльнай дапамогі, павышэнне якасці ўзроўню жыцця інвалідаў ІІІ групы і сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў.
Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года.
Звязда, 24 сакавіка 2012