https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


РГА "За Саюз і камуністычную партыю Саюза" ўхваляе рашэнне аб адмове ў памілаванні Кавалёву і Канавалаву


Рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне "За Саюз і камуністычную партыю Саюза" (СКПС) ухваляе рашэнне аб адмове ў памілаванні Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву.
Як гаворыцца ў перададзенай БелаПАН заяве СКПС, прывядзенне ў выкананне смяротнага прыгавору ў дачыненні да Кавалёва і Канавалава "паслужыць сур`ёзнай перасцярогай для асацыяльных асоб, схільных да тэрарызму, і тым самым будзе працаваць на выключэнне тэрору з жыцця беларускага грамадства".

У заяве гаворыцца, што Еўрасаюз "спрабуе дабіцца адмены кіраўніцтвам нашай краіны смяротнай кары насуперак меркаванню большасці грамадзян Беларусі і тым самым убіць клін паміж кіраўнікамі і народам".

"Заступаючыся за беларускіх тэрарыстаў, кіраўнікі Еўрасаюза выкрываюць сваю тэрарыстычную сутнасць. Як паказалі трагічныя падзеі ў Югаславіі, Іраку, Афганістане, а ў апошні час і ў Лівіі, якія зведалі агрэсію ЗША і дзяржаў Еўрасаюза, дзяржаўны тэрарызм стаў для кіраўнікоў шэрагу імперыялістычных дзяржаў радавым сродкам дасягнення сваіх злавесных планаў устанаўлення сусветнага панавання. Таму натуральна, што заходнія тэрарысты, якія шырока практыкуюць дзяржаўны тэрарызм на міжнароднай арэне, падтрымліваюць сабе падобных у Беларусі", — гаворыцца ў заяве.

"Гэтая акалічнасць пабуджае нас прапанаваць беларускаму кіраўніцтву не спыняць следства па справе аб тэрарыстычным акце на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску, бо яно ў выніку можа выявіць непасрэднае дачыненне да яго зацікаўленых дзяржаў Захаду", — гаворыцца ў заяве.

"Смяротная кара ў Беларусі павінна таксама паслужыць перасцярогай і тым, хто практыкуе тэрор у міждзяржаўных адносінах. Яны павінны ведаць, што за кожнае іх злачынства супраць чалавецтва, што пацягнула гібель людзей і генацыд, непазбежна адбудзецца адпаведны Нюрнберг", — гаворыцца ў заяве.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 24 сакавіка 2012
 
Дата публикации:24.03.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2854
 
Ключевые слова:
Смертная казнь Терроризм Взрыв в минскои метро Теракт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме