https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хлопцу захацелася пагуляць на вуліцы


У Гродне 21 лютага ратавальнікі знялі васьмігадовае дзіця з кранштэйна спадарожнікавай антэны на шматпавярховіку.
Як паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, каля 11 гадзін прахожая паведаміла з сотавага тэлефона, што на балконе трэцяга паверха пяціпавярховіка па вуліцы Гагарына "вісіць" дзіця. Ужо праз дзве хвіліны ратавальнікі прыбылі да месца выкліку. На небяспечнай для жыцця вышыні хлопчык трымаўся за кранштэйн спадарожнікавай антэны.

Па трохкаленнай лесвіцы камандзір аддзялення ратавальнікаў дабраўся да хлопчыка і перакінуў яго на балкон. Паводле інфармацыі МНС, аказалася, што 8-гадовы школьнік быў дома адзін. Ён патлумачыў, што ў школу не пайшоў з-за таго, што маці не разбудзіла. Сядзець дома стала нудна — захацелася пагуляць на вуліцы. Уваходныя дзверы кватэры адчыніць не ўдалося — заклінаваў замок. Не доўга думаючы, другакласнік вырашыў спусціцца праз балкон, аднак не разлічыў сілы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2012
 
Дата публикации:21.02.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2557
 
Ключевые слова:
Гродна Служба спасения Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме