https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Насельніцтва Беларусі: мінус 15,8 тысячы чалавек...


Паводле папярэдніх звестак, якімі валодае Нацыянальны статыстычны камітэт, па стане на 1 студзеня 2012 года колькасць насельніцтва Беларусі складала 9 млн 465 тысяч 400 чалавек. Такім чынам, за 2011 год колькасць насельніцтва нашай краіны зменшылася яшчэ на 15,8 тысячы чалавек.
Зніжэнне колькасці насельніцтва было характэрным для ўсіх рэгіёнаў. Выключэннем стаў толькі Мінск, насельніцтва якога за мінулы год павялічылася на 21 тысячу чалавек, або на 1,1%. З усіх рэгіёнаў найбольшы натуральны прырост насельніцтва (2,8 тыс. чалавек) быў адзначаны таксама ў Мінску. Натуральны прырост насельніцтва за 2011 год быў зафіксаваны ў 47 са 112 гарадоў і ў 15 з 93 пасёлкаў гарадскога тыпу. Натуральны прырост сельскага насельніцтва быў адзначаны ў Мінскім (599 чалавек) і Брэсцкім (47 чалавек) раёнах.

Па звестках Белстата, колькасць памерлых за 2011 год зменшылася ў параўнанні з папярэднім годам на 1,5%. Пры гэтым павялічылася колькасць памерлых ад захворванняў органаў стрававання (на 5,4%) і некаторых інфекцыйных і паразітарных захворванняў (на 2,2%). Колькасць памерлых ад захворванняў органаў дыхання зменшылася на 12,1%, ад захворванняў мочапалавой сістэмы — на 9,7%, сістэмы кровазвароту — на 5,1%, ад новаўтварэнняў — на 1,8%.

У агульнай структуры смяротнасці насельніцтва вядучай прычынай застаюцца захворванні сістэмы кровазвароту (51,9% усіх выпадкаў). Далей ідуць анкалагічныя захворванні (13,4%).

Агульная колькасць памерлых ад знешніх прычын за 2011 год зменшылася ў параўнанні з папярэднім годам на 6,2%. Менш стала ахвяр выпадковых утапленняў (на 44,4%), самазабойстваў (на 11,8%), забойстваў (на 8,1%), выпадковых атручэнняў алкаголем (на 2,8%). Колькасць памерлых ад няшчасных выпадкаў, звязаных з транспартнымі сродкамі, павялічылася на 1,9%.

Калі гаварыць пра абсалютныя лічбы, то ад атручэння алкаголем загінула летась 2388 чалавек, у выніку няшчасных выпадкаў, звязаных з транспартнымі сродкамі, — 1490, ад самазабойстваў — 2172, ад забойстваў — 475, 730 чалавек патанулі.

У 2011 годзе ў працаздольным узросце памерлі 32,4 тысячы чалавек, або кожны чацвёрты з усіх памерлых. Агульная колькасць выпадкаў гібелі людзей у працаздольным узросце ад знешніх прычын знізілася ў параўнанні з 2010 годам на 7%, з іх ад выпадковых атручэнняў алкаголем — на 3,9%.

Міграцыйны прырост за 2011 год зменшыўся ў параўнанні з папярэднім годам на 3,9% і склаў 9900 чалавек. Сальда міграцыі засталося станоўчым як з краінамі СНД, так і з іншымі краінамі. Асноўны міграцыйны абмен адбываецца з краінамі СНД. З гэтых краін у Беларусь прыбыло летась 14,7 тысячы чалавек, з якіх амаль 88,8% складаюць грамадзяне, якія перабраліся да нас з Расіі, Украіны і Казахстана. У плыні на выезд таксама пераважаюць мігранты, якія накіроўваліся ў краіны СНД: іх доля ў агульным аб`ёме тых, хто пакінуў Беларусь, складае 76,2%. Большасць выязджалі ў Расію...

Надзея Нікалаева
Звязда, 22 лютага 2012
 
Дата публикации:22.02.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2923
 
Ключевые слова:
Статистика Демография Население Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме