https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі апарат Савета міністраў скарочаны на 7%


Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.
Як паведамлялася раней, запланавана паступовае скарачэнне апарату на 20%.

Паводле інфармацыі прэс-службы, скарачэнні праведзены ў рамках пілотнага праекта па аптымізацыі функцый, структуры, колькасці і аплаты працы работнікаў апарату. Мерапрыемствы па далейшай рэалізацыі праекта былі абмеркаваны на пасяджэнні рабочай групы, якое правёў у лютым намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Тозік, паведамляе прэс-служба. "Прааналізаваны функцыі апарату і выпрацоўваюцца прапановы аб іх дакладным размежаванні з функцыямі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў мэтах скарачэння дакументаабароту паміж імі", — гаворыцца ў паведамленні.

"Прынятыя меры па аптымізацыі нагрузкі супрацоўнікаў і пераразмеркаванні абавязкаў, якія на іх ускладаюцца, дазволілі планамерна паменшыць колькасць работнікаў апарату на 7% і стварылі ўмовы для распрацоўкі новай структуры апарату", — падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.

"Робяцца крокі, накіраваныя на ўдасканальванне сістэмы аплаты і стымулявання работнікаў апарату, для заахвочвання кіраўнікоў і спецыялістаў, якія забяспечваюць высокую эфектыўнасць працы. Сродкі, зэканомленыя ў выніку памяншэння колькасці работнікаў апарату, накіраваны на прэміраванне названых спецыялістаў, што дазволіла ў сярэднім павысіць іх заработную плату за студзень і люты 2012 года да 5%. Заработная плата асобных работнікаў, якія выконваюць найбольш складаныя і значныя функцыі, па выніках ацэнкі іх працы павышана да 15%", — паведамілі ва ўрадзе.

У мэтах далейшай аптымізацыі сістэмы аплаты працы работнікаў апарату, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь выпрацаваны прапановы, якія прадугледжваюць змяненне структуры іх заработнай платы. Цяпер праводзіцца аналіз гэтых прапаноў. "Станоўчы вопыт, атрыманы ў выніку рэалізацыі названых прапаноў, плануецца распаўсюдзіць на апараты іншых рэспубліканскіх органаў дзхяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў", — падкрэсліваецца ў паведамленні.

У рамках рэалізацыі пілотнага праекта надалей плануецца завяршэнне распрацоўкі новай тыповай структуры апаратаў органаў дзяржаўнага кіравання, яе абмеркаванне і ўнясенне адпаведных прапаноў прэм`ер-міністру Беларусі. Адначасова з гэтым будзе працягнута работа па аптымізацыі функцый апарату.

Згодна з рашэннем урада, кіраўнік апарату Саўміна да 1 кастрычніка павінен падрыхтаваць праект даклада кіраўніку дзяржавы аб выніках рэалізацыі пілотнага праекта і выпрацаваных рабочай групай прапановах.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2012
 
Дата публикации:15.03.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2954
 
Ключевые слова:
Кадровая политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме