https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў план да 2025 года забяспечыць у сельскай мясцовасці шырокапалосны доступ у інтэрнэт


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні работнікаў прадпрыемства «Магілёўліфтмаш».
«План у нас ёсць у 2025 годзе гэту тэму закрыць. Мы павінны вырашыць гэту праблему. Мы ад свету не адстаём. У асноўным мы зробім гэту работу», — сказаў беларускі лідар.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што людзям трэба расказваць, як бяспечна карыстацца інтэрнэтам. Паколькі інтэрнэт ва ўмелых руках можа быць фактычна зброяй, якую выкарыстоўваюць у тым ліку для дэструктыўнага ўплыву на грамадства, як у Беларусі ў 2020-м годзе.

«Паглядзіце на сучаснасць. Калі б мы тады не выстаялі, мы як краіна не існавалі б. З намі даўно разабраліся б без вайны. І ўжо пад Смаленскам стаялі б НАТАўскія войскі», — сказаў Прэзідэнт.

«Ад гэтага нікуды не дзецца. Інтэрнэт павінен быць, і мы людзям павінны расказваць, як карыстацца гэтым інтэрнэтам. Таму што вялікая справа, але і памыйніца добрая», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 10 ліпеня 2023
 
Дата публикации:10.07.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Интернет Сельские регионы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме