https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У беларускае грамадзянства прыняты 409 чалавек з 21 краіны


У беларускае грамадзянства прыняты 409 чалавек, у тым ліку 46 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 206 падпісаў 10 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.​
Падпісанню дакумента папярэднічала выязное пасяджэнне Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў Мінскай гарадской ратушы.

Падтрыманы хадайніцтвы аб прадастаўленні грамадзянства 409 асобам, у тым ліку 46 непаўналетнім. Сярод тых, хто атрымаў грамадзянства Беларусі, — выхадцы з 21 краіны.

За апошнія два гады кіраўніком дзяржавы прынята ў грамадзянства 4436 чалавек, у тым ліку 3572 жыхары Украіны. У першую чаргу гэта асобы, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей.

Прыём і разгляд заяў аб прадастаўленні грамадзянства Рэспублікі Беларусь прадаўжаецца.

Звязда, 10 ліпеня 2023
 
Дата публикации:10.07.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Гражданство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме