https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 127 тыс. дэпазітаў для шматдзетных адкрыта па праграме "Сямейны капітал"


Па праграме "Сямейны капітал" для шматдзетных сем`яў на 1 ліпеня адкрыта 127 894 дэпазітныя рахункі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
На пачатак ліпеня адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 45,3 тыс. - на Br1,1 млрд. Датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу пажадалі 72 682 заяўнікі. Большасць хацелі накіраваць іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 60 503 заяўнікі. На атрыманне медыцынскіх паслуг напісана 7455 заяў, атрыманне адукацыі - 4719 заяў, набыццё тавараў для інвалідаў - 5.

Усяго прынята 70 354 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх у Брэсцкай вобласці - 15 019, Віцебскай - 6848, Гомельскай - 11 308, Гродзенскай - 8461, Мінскай - 12 095, Магілёўскай - 7176 і Мінску - 9447.

У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем`ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. Пры гэтым памер сямейнага капіталу на дзяцей, народжаных (усыноўленых, удачароных) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года, складае Br29 950.

10 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Семейный капитал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме