https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэктар "Сымбаль Бай" Павел Белавус прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі


Крымінальная справа разглядалася за зачыненымі дзвярамі, але прыгавор суд абвясціў у адкрытым фармаце.
Мінскі гарадскі суд 11 мая абвясціў абвінаваўчы прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да дырэктара ТАА "Сымбаль Бай", Павел Белавус прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Сацсеткі "Symbal.by" прызнаны беларускім судом экстрэмісцкімі.
Самае вялікае пакаранне – 10 гадоў і штраф у памеры 500 базавых велічынь (18 500 рублёў) – Белавус атрымаў за здраду дзяржаве. За арганізацыю групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, Белавус атрымаў 3 гады пазбаўлення волі, за публічныя заклікі да захопу ўлады – 4 гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем – 4 гады пазбаўлення волі. У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Суд пастанавіў улічыць у тэрмін пакарання час знаходжання пад вартай з 23 снежня 2021 года.

Суд таксама пастанавіў прымяніць спецыяльную канфіскацыю да аўтамабіля Renault, які належаў Белавусу, тэлефон, мультыварку і ноўтбук суд пакінуў пад арыштам для пагашэння штрафу.

Грошы на рахунках грамадзяніна і "Сымбаль Бай" пастаноўлена накіраваць на выкананне прыгавору.

На абвяшчэнні рэзалютыўнай часткі прыгавору суду спатрэбілася каля 15 хвілін. У зале суда акрамя журналістаў прысутнічалі родныя і блізкія абвінавачанага.

Прыгавор неканчатковы і можа быць абскарджаны.

Мінск, 11 мая 2023
Sputnik
 
Дата публикации:11.05.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:81
 
Ключевые слова:
Symbal.by Соцсети Криминал Экстремизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме