https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цуда-лазер распрацавалі ў Інстытуце фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі


Выкарыстоўваючы навуковую тэрміналогію, можна сказаць, што айчынныя спецыялісты стварылі фемтасекундны лазер, які працуе ва ўмовах імпульснай накачкі.

Па словах распрацоўшчыка інавацыі, загадчыка лабараторыі фізікі інфрачырвоных промняў Сяргея Ціхамірава, згаданы лазер генерыруе звышкароткія (10 у мінус 15-й ступені секунды), звышінтэнсіўныя імпульсы, што можа абумовіць сапраўдны пераварот у самых розных галінах.

У прыватнасці, лазер здольны ўздзейнічаць на аб`ект без перадачы цяпла на навакольную вобласць, што вельмі дарэчы ў медыцыне. Выкарыстанне такой інавацыйнай распрацоўкі дазволіць зменшыць траўматызм падчас аперацыі, забяспечыць хуткую рэабілітацыю пацыента і мінімізаваць верагоднасць пасляаперацыйных ускладненняў. Ва ўсім свеце цяпер вядуцца актыўныя работы па стварэнні падобных лазераў, якія можна выкарыстоўваць для выканання самых складаных аперацый на вачах, барацьбы з ракавымі клеткамі без шкоды для суседніх, здаровых, фарміравання высоканадзейных хірургічных швоў, якаснага лячэння карыесу без парушэння здаровай тканкі зуба, вырабу мікрапратэзаў і г.д.

У прамысловасці такія лазеры дапамогуць павысіць эфектыўнасць кантролю за элементамі мікраэлектронікі, ажыццяўляць якасную апрацоўку розных матэрыялаў, атрымліваць высакаякасныя элементы для касмічнай тэхнікі.

Варта адзначыць, што інавацыя беларускіх фізікаў больш устойлівая да знешніх уздзеянняў, чым заходнія лазеры, і больш эканамічная ў эксплуатацыі. Дзякуючы закладзенаму ў аснову праекта арыгінальнаму метаду генерацыі фемтасекундных імпульсаў сістэма практычна цалкам можа будавацца на айчыннай элементнай базе. Цяпер беларускія навукоўцы засяродзіліся на давядзенні свайго лазера да камерцыйнага стану, каб яго можна было запусціць у серыйную вытворчасць, а з часам — і адпраўляць на экспарт.

Інга Міндалёва
Звязда, 17 студзеня 2012

 
Дата публикации:17.01.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3206
 
Ключевые слова:
Белорусская наука Инновации Лазерная техника Медицина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме