https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віншаванне Прэзідэнта


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых, супрацоўнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам — Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.
"Сёння Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з экстрэмізмам і злачыннасцю, надзейна абараняе інтарэсы Радзімы, забяспечвае сацыяльна-палітычную стабільнасць у грамадстве. Вы выконваеце адказную, важную і вельмі патрэбную работу, якая патрабуе высокай кампетэнтнасці, мэтанакіраванасці і мужнасці", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі і надалей будуць самааддана і з высокай аддачай працаваць над вырашэннем ускладзеных на іх задач, аддаючы ўсе сілы для ўмацавання Беларусі.

Асаблівыя віншаванні Аляксандр Лукашэнка адрасаваў калектыву Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, 65-годдзе якога адзначаецца ў гэтыя дні, а таксама ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі, чый жыццёвы шлях з`яўляецца прыкладам беззапаветнага служэння Айчыне.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Звязда, 20 снежня 2011
 
Дата публикации:20.12.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2373
 
Ключевые слова:
Комитет государственной безопасности Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме