https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае РНА заяўляе пра недатычнасць да выкрадання актывістак Femen


Прадстаўнікі незарэгістраванай праварадыкальнай нацыяналістычнай арганізацыі "Рускае нацыянальнае адзінства" (РНА) выступілі з заявай адносна выкрадання ў Беларусі трох грамадзянак Украіны, актывістак руху Femen.
"Заявы пра нібыта ўчыненае выкраданне байцамі РНА актывістак украінскага руху Femen з`яўляецца найгрубейшай правакацыяй", — гаворыцца на сайце беларускай рэгіянальнай арганізацыі РНА.

"Нашы людзі іх не чапалі, як бы каму ні хацелася гэта ўявіць, — цытуе сайт "упаўнаважанага прадстаўніка беларускай рэгіянальнай арганізацыі Рускага нацыянальнага адзінства", не называючы яго прозвішча. — Я мяркую, што развіваецца найгрубейшая правакацыя, а вось мэта, характар і хто стаіць за гэтым — мы разбяромся у хуткім часе".

Такім чынам беларускае РНА адрэагавала на выказванне адной з выкрадзеных актывістак Femen. 21 снежня Аляксандра Нямчынава паведаміла журналістам у Кіеве, што людзі, якія здзекаваліся з яе і яе паплечніцамі ў лесе, назваліся прадстаўнікамі РНА. Яны прымусілі дзяўчат распрануцца і трымаць плакаты з фашысцкай сімволікай і надпісам "За славянскае адзінства".

Варта зазначыць, што заява прадстаўнікоў беларускага РНА фактычна дублюе заяву старшыні КДБ Вадзіма Зайцава.

21 снежня ў гутарцы з журналістамі Зайцаў назваў інцыдэнт з актывісткамі Femen "найгрубейшай правакацыяй, характар і мэты якой трэба будзе вызначыць". Ён заўважыў, што яго людзі актывістак Femen "не чапалі, як бы гэтага камусьці ні хацелася".

Нагадаем, раніцай 19 снежня тры актывісткі Femen Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава правялі перформанс каля будынка КДБ у Мінску. Агаліўшыся па пояс, дзяўчаты на працягу некалькіх хвілін трымалі плакаты з надпісамі Freedom to political prisoners ("Свабоду палітычным зняволеным" — англ.) і "Жыве Беларусь!". Гэты ж лозунг, "Жыве Беларусь!", яны скандавалі. Акцыя была прымеркаваная да гадавіны разгону апазіцыйнага мітынгу 19 снежня 2010 года, удзельнікі якога былі не згодныя з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Вечарам невядомыя людзі затрымалі іх на Усходнім аўтавакзале Мінска. Паводле слоў актывістак Femen, у іх адабралі мабільныя тэлефоны і дакументы, доўга вазілі па горадзе, затым вывезлі ў лес, дзе здзекаваліся і здымалі тое, што адбывалася, на відэакамеру. У выніку дзяўчаты апынуліся ў лесе без адзення, тэлефонаў і дакументаў. Ім удалося дабрацца да вёскі Бекі і звязацца з украінскімі дыпламатамі. У ноч з 20 на 21 снежня іх дэпартавалі ва Украіну.

Учора на брыфінгу ў Кіеве пацярпелыя дзяўчаты заявілі, што маюць намер працягваць свае акцыі ў Беларусі.

БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2011
 
Дата публикации:22.12.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3247
 
Ключевые слова:
Femen Беспорядки в Минске Провокация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме